100 год Беларускай ССР

Дата: 24 января 2019 в 11:13, Обновлено 30 января 2019 в 11:17
414 просмотров

Урачысты вечар, прысвечаны 100-годдзю Беларускай ССР, адбыуся у Актябрьским цэнтры вольнага часу 23 студзеня.

Падчас мерапрыемства вядучымі Сяргеем Мартыненкі і Надзеяй Заброцкай былі ўзгаданы старонкі мінулага. На некаторых з іх спыніўся і старшыня Акцябрскага рённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскі. У прыватнасці, ён адзначыў што са станаўленнем БССР пачалося адраджэнне беларускага народа, развіццё ўсіх сфер грамадскага жыцця. Пасля абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пад уплывам знешніх фактараў маладая краіна мяняла межы губляла і зноў набывала тэрыторыі. За 100 год быў пройдзены цяжкі шлях, а часам і жорсткі. Адным з самых складаных выпрабаванняў для савецкага, і ў тым ліку беларускага народа, стала Вялікая Айчынная вайна. Акцябрскі раён ганарыцца, што першымі героямі Савецкага Саюза сярод партызан ў гэтай вайне сталі нашы землякі. Ціхан

Бумажкоў і Федар Паўлоўскі ўдастоены высокага звання 6 жніўня 1941 года. Званне Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм было прысвоена Андрэю Пінчуку. Трыма Ордэнамі Славы ўзнагароджаны Мікалай Асмыковіч і Рыгор Жулега. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксан- дра Лукашэнкі ў 2009 годзе Акцябрскі раён узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Алег Таргонскі выказаў упэўненасць, што Рэспубліка Беларусь і Акцябрскі раён, якому ў 2019 годзе споўніцца 80 гадоў, будуць і далей паспяхова развівацца. Напрыканцы свайго выступлення ён падзякаваў усім жыхарам раёна за іх працу. І за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці ён узнагародзіў Ганаровымі граматамі і памятнымі знакамі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога

<pre> Савета дэпутатаў, Федара Бандарэнку, старшыню раённага Савета ветэранаў, Уладзіміра Баграёнка, трактарыста-машыніста сельскагападарчай вытворчасці ААТ «Дзербін», Віктара Грынкевіча, трэнера-выкладчыка ДЮСШ. У гэты ж час былі ўручаны і Ганаровыя граматы Акцябрскіх райвыканкама і райсавета дэпутатаў.</pre> <pre> Добры настрой гледачам у зале падаравалі мясцовыя артысты. Кожны нумар святочнага канцэрта суправаджаўся апладысментамі. Асаблівае хваляванне і нават слёзы ўдзячнасці выклікала выступленне Людмілы Вежнавец. Песня суправаджалася паказам фотаздымкаў тых людзей, якіх ужо няма разам з намі, але іх помняць і любяць сучаснікі за тыя справы і_ўчынкі, якія яны рабілі. Сумныя нумары чаргавалі вяселымі, дарослых артыстаў змянялі маленькія. Напрыканцы святочнага вечара гледачы ўсталі са сваіх месцаў, каб апладысментамі падзякаваць артыстам,і разам з імі спець песню “Родная зямля” </pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.